Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны - артыст балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" Алена Багданава, дырэктар сярэдняй школы нумар 1 г.Баранавічы імя С.І. Грыцаўца Марына Купцова, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Гомельская праўда" Вячаслаў Мінкоў, настаўнік фізікі сярэдняй школы нумар 14 г.Маладзечна Алена Спецыян.
