Лукашэнка: мы кожны дзень, кожны месяц рыхтуемся да вайны, каб пазбегнуць яе
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што істотны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі ўносяць расійскія партнёры. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што Расія разумее стратэгічнае значэнне Беларусі для забеспячэння ўласнай нацыянальнай бяспекі, таму і аказвае ёй сваю падтрымку ў гэтым пытанні.
