Маці ў дэкрэце з малодшым дзіцем. Ці можа бацька ўзяць бальнічны па доглядзе, расказалі ў Мінпрацы
Калі маці даглядае дзіця да 3-х гадоў, то дзейнічаюць наступныя правілы.
У выпадку, калі старэйшае дзіця захварэла і знаходзіцца дома, бацьку выдадуць толькі даведку аб часовай непрацаздольнасці, яна не аплачваецца. А калі старэйшае дзіця знаходзіцца з маці ў бальніцы, бацьку належыць паўнацэнны бальнічны ліст.
