"Дынама" другі раз за шэсць дзён згуляе з "Поўначсталлю" ў "Мінск-Арэне"
Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе чарапавецкая "Поўнач". Каманды ўжо сустракаліся ў "Мінск-Арэне" 26 верасня, тады гаспадары атрымалі перамогу з лікам 4:2, дубль за "зуброў" супраць свайго роднага клуба аформіў Вадзім Шыпачоў.
