Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчальнасці карупцыі ў цэлым і ў дарожна-будаўнічай галіне ў прыватнасці, дзе выкрыты падазроныя схемы з арэндай тэхнікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Мазыры на цырымоніі адкрыцця абноўленага моста цераз Прыпяць.