Сітуацыю ўдалося пераламаць. МУС упершыню за апошнія гады фіксуе зніжэнне кіберзлачынстваў
Паводле слоў Кубракова, Прэзідэнт, заслухоўваючы даклад, звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць процідзеяння кіберзлачынствам. Міністр падкрэсліў, што работа ў гэтым напрамку актыўна вядзецца, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржорганамі і арганізацыямі, і дае свае станоўчыя вынікі.
