Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця 15 лістапада атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Занзібар. Сталеньне маладой душы». Прапануем вашай увазе 5 цытатаў зь леташняга інтэрвію Дубаўца Радыё Свабода пасьля выхаду кнігі ў сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».