Белгідрамет: на гэтым тыдні надвор'е ў Беларусі будзе мець нестабільны характар
"На бягучым тыдні ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць мець нестабільны характар. Так, лістапад у другой палавіне свайго праўлення будзе вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса, акунаючы беларусаў то ў зімовую казку, то зноў адкрываючы сезон асенніх дажджоў", - расказалі ў Белгідрамеце.
