Моцны вецер і мяцеліца. Якое надвор'е чакаюць у Беларусі 29 снежня
Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабая завея. Раніцай і днём месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, а па заходняй палавіне ў многіх раёнах моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі, у асноўным снег, раніцай і днём мокры снег.
