Дзе і калі ў Мінску пройдуць богаслужэнні на праваслаўнае Раство
Святочныя богаслужэнні адбудуцца ў больш як 45 храмах сталіцы. У Цэнтральным раёне, у прыходзе Святадухаўскага кафедральнага сабора, вячэрняе богаслужэнне пройдзе 6 студзеня з 18.00 да 20.30. Боская літургія 7 студзеня будзе праведзена тройчы: з 00.00 да 2.30, з 7.00 да 9.30 і з 10.00 да 12.30.
