Вецер меншы, але мяцеліца яшчэ будзе. Якое надвор'е чакаецца 10 студзеня ў Беларусі
У суботу ў Беларусі будзе воблачна, часам чакаецца снег. Ноччу па поўначы будзе слабая мяцеліца. На асобных участках дарог - галалёдзіца.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с, ноччу на поўначы парывы да 14 м/с (для параўнання 9 студзеня - 24 м/с).
