Мінскі метрапалітэн у сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я змяняе графік руху паяздоў
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я 9 студзеня Мінскі метрапалітэн змяніў графік руху паяздоў для зручнасці пасажыраў. Так, у няпікавы час - з 9.00 да 16.00 - інтэрвал руху паяздоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 3,5 мінуты, на Зеленалужскай - 5 мінут.
