Ці павялічыцца колькасць беларускамоўных праграм на тэлебачанні, адказаў міністр інфармацыі
Як адзначыў Марат Маркаў, беларускамоўных праграм на ТБ не так шмат.
Сітуацыя склалася не ўчора і адлюстроўвае агульнае становішча ў грамадстве. І пры тым, што больш за палову грамадзян краіны, згодна з апошнім перапісам, назвалі менавіта беларускую мову роднай, гаворыць на ёй менш як чвэрць насельніцтва.
