21 студзеня ЗША прыпыняюць апрацоўку іміграцыйных візаў для грамадзян 75 краін сьвету. Сярод іх Беларусь. Дакумэнты больш нельга будзе атрымаць ня толькі ў Варшаве ці Вільні, іх выдачу спыняюць і для тых грамадзян Беларусі, якія зараз чакаюць легалізацыі на тэрыторыі ЗША.