Паступовае аслабленне маразоў, але з ападкамі. Чаго чакаць ад надвор'я ў Беларусі 23-28 студзеня
Да канца бягучага тыдня пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай паветранай масе, у Беларусі захаваецца марознае з тэмпературнымі кантрастамі надвор'е. Начныя мінімумы будуць вагацца ад мінус 6 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 25 градусаў па поўначы, а дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 1 градуса ў паўднёва-заходніх раёнах да мінус 17 градусаў у паўночна-ўсходніх", - расказалі ў Белгідрамеце.
