Мінскія дынамаўцы згуляюць з "Сібір'ю" на старце выязной серыі
Першы прыпынак "зубры" зрабілі ў Новасібірску, дзе мінчан прыме мясцовая "Сібір". Каманда выйграла тры папярэднія матчы, прычым ва ўсіх выпадках перапыніла пераможныя серыі сваіх сапернікаў - "Металурга", "Ак Барса" і "Тарпеда".
