Беларус Дамарацкі перамог на чэмпіянаце Расіі па канькабежным спорце ў класічным мнагабор'і
Лепшы рэзультат у класічным мнагабор'і ў мужчын паказаў наш Ягор Дамарацкі. Па выніках чатырох забегаў (500 м + 1500 м + 5000 м + 10 000 м) беларус набраў 152,357 ачка і ўстанавіў нацыянальны рэкорд.
