Канцэрт да 85-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Дрынеўскага пройдзе ў Белдзяржфілармоніі 18 лютага
У канцэртнай праграме мерапрыемства Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.І.Цітовіча выканае песні ў апрацоўцы М.П. Дрынеўскага, творы з рэпертуару хору, а таксама новыя нумары, створаныя паслядоўнікамі маэстра.
