Ад сімфоніі да песні. Да 80-годдзя з дня нараджэння кампазітара Эдуарда Зарыцкага
Эдуард Зарыцкі вядомы і як аўтар музыкі да песень, выконваемых папулярнымі артыстамі, і як стваральнік акадэмічных твораў. На песнях маэстра вырасла не адно пакаленне, з дзяцінства многім знаёма мелодыя яго "Калыханкі".
