Ураджэнец Чачэніі 1,5 месяца не выходзіць з транзытнай зоны аэрапорту Астаны — ён уцёк з Расеі, асьцерагаючыся гвалтоўнага вяртаньня на ваенную службу. Паводле яго слоў, у жніўні 2022 году ён пад ціскам падпісаў трохгадовы кантракт з падразьдзелам «Ахмат» і адправіўся на вайну супраць Украіны.