Бясплатныя кансультацыі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў правядуць адвакаты Беларусі
Бясплатныя кансультацыі для воінаў-інтэрнацыяналістаў правядуць у гэты дзень адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій. Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
