Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША 19 сакавіка ў Беларусі вызвалілі яшчэ 250 палітвязьняў. Сярод іх праваабаронцы і іншыя вядомыя людзі. 15 чалавек прымусова вывезьлі зь Беларусі. Радыё Свабода вядзе жывы эфір зь Вільні, куды выехалі вызваленыя зьняволеныя.