Пажары на Гродзеншчыне: гарэў жылы дом і чалавек
Раніцай 20 чэрвеня на Кляновай вуліцы ў Лідзе гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны сцены і маёмасць у доме, закурадымлены сцены, столь і маёмасць у гаражы.
Прычына пажару высвятляецца.
Вечарам 20 чэрвеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны 1970 года нараджэння з апёкамі 2 – 3 ступені (20% цела), якія ён атрымаў падчас гатавання ежы на газавай пліце ў Гродне на вулцы Дамброўскага.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
