smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Июль
2024

Новости за 01.07.2024

Канадскі форвард Дзюбэ з вопытам гульні ў НХЛ перайшоў у мінскае "Дынама"

БелТА (Навіны Беларусі) 

Чатыры папярэднія сезоны 25-гадовы нападаючы выступаў у Нацыянальнай хакейнай лізе за "Калгары Флэймз", дзе выходзіў на лёд у тым ліку разам з беларусамі Ягорам Шаранговічам і Ільёй Салаўёвым.

Анжанкоў: 35 працэнтаў сельгасугоддзяў Беларусі адваяваны ў балот

БелТА (Навіны Беларусі) 

Усяго ў краіне меліяравана 3247,9 тыс. га, у тым ліку 2810,4 тыс. га, або 35 працэнтаў - сельгасугоддзяў, на якіх атрымліваюць трэць прадукцыі раслінаводства і 60 працэнтаў зялёных кармоў.

Пяткевіч прадставіла калектыву Мінгарвыканкама новага памочніка Прэзідэнта

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Для абсалютнай большасці з вас гэты чалавек вядомы, - адзначыла Наталля Пяткевіч. - Юрый Мікалаевіч добра ведае кадравы склад, праблемы і задачы, якія стаяць перад нашай сталіцай".

АДКБ падтрымлівае ініцыятыву Мінска штогод праводзіць канферэнцыю па еўразійскай бяспецы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Важна падкрэсліць, што Беларусь заўсёды дэманстравала выключна адказны і ініцыятыўны падыход да ўдзелу ў АДКБ. Многія палітычныя і абаронныя праекты, рэалізаваныя ў фармаце арганізацыі, атрымалі імпульс менавіта дзякуючы актыўнай пазіцыі Мінска", - сказаў генеральны сакратар АДКБ.

Кіраўнікі прадпрыемстваў Беларусі прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дырэктары адзначаюць павелічэнне попыту і цэн на сваю прадукцыю, рост аб'ёмаў выпуску, у тым ліку за кошт паставак за мяжу, захаванне высокага каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцей.

Сабаленка і Азаранка стартуюць на Уімблдонскім тэнісным турніры

БелТА (Навіны Беларусі) 

Трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" фінішуе 14 ліпеня. У гэтым сезоне прызавы фонд Уімблдона дасягнуў рэкорднага паказчыка - 50 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па 2,7 млн фунтаў.

Лукашэнка павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што назапашаны на працягу дзесяцігоддзяў бясцэнны скарб кантактаў паміж беларускімі і канадскімі сем'ямі, простымі людзьмі, навукоўцамі і бізнесам дапаможа пераадолець часовыя цяжкасці і аднавіць паўнавартасны міждзяржаўны дыялог.



Крэдытны партфель малога і сярэдняга прадпрымальніцтва дасягнуў Br25 млрд

БелТА (Навіны Беларусі) 

Так, сярэдняя працэнтная стаўка для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за апошнія два гады знізілася амаль у два разы. Як вынік, доля малога і сярэдняга бізнесу ў агульным аб'ёме крэдытавання банкамі эканомікі перавысіла 38 працэнтаў.

Рыжанкоў правёў тэлефонную размову з Лаўровым

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністры абмеркавалі інтэнсіўны графік беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, абмяняліся думкамі па бягучых пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, саюзнай інтэграцыі і актуальных міжнародных праблемах.

Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе магілёўскі ЦАР паспяхова пачаў новае нацыянальнае першынство, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сямі праведзеных паядынках.

 Белстат: доля прамысловасці ў ВУП Беларусі складае 27,5 працэнта

БелТА (Навіны Беларусі) 

Згодна з данымі статыстыкі, доля прамысловасці ў колькасці занятых у рэспубліцы роўная 24 працэнты, што на 0,2 працэнтнага пункта вышэй за паказчык папярэдняга года. Сёння ў галіне працуюць 893 тыс. чалавек.

Тасмагамбетаў: АДКБ не мае на мэце стаць процівагай НАТА

БелТА (Навіны Беларусі) 

Імангалі Тасмагамбетаў падкрэсліў, што стратэгічная мэта АДКБ заключаецца ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі шляхам кансалідацыі намаганняў і рэсурсаў дзяржаў - членаў АДКБ на аснове стратэгічнага партнёрства і агульнапрызнаных норм і прынцыпаў міжнароднага права.

Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць у Беларусі сёння  

БелТА (Навіны Беларусі) 

Забраць дакумент можна ў пункце, дзе абітурыент здаваў іспыт па прадмеце. Калі ЦТ здавалася ў розных пунктах (актуальна для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў), забіраць сертыфікаты давядзецца ў кожным з іх.

Да +35°С чакаецца сёння ў Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

У дзённыя гадзіны 1 ліпеня максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах рэспублікі дасягне плюс 30-34 градусы, з павышэннем месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 35. У заходніх раёнах Беларусі слупок тэрмометра апусціцца да плюс 24-29 градусаў.

Аперацыя "Баграціён": архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. Барысаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

1 ліпеня 1944 года Барысаў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - адной з буйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *