Майсевіч упершыню прапусціў гол у КХЛ і стаў аўтарам шэрагу рэкордаў лігі
У Санкт-Пецярбургу на стадыёне "Лядовы палац" прайшоў чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж СКА і "Віцязем".
Беларускі брамнік СКА Павел Майсевіч стаў аўтарам шэрагу рэкордаў КХЛ па працягласці “сухой” серыі. У Санкт-Пецярбургу на стадыёне “Лядовы палац” прайшоў чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж СКА і “Віцязем”.
Упэўнена перамаглі армейцы з лікам 6:1. Галкіпер СКА Павел Майсевіч упершыню ў кар’еры прапусціў гол у КХЛ. Такім чынам, “сухая” серыя 19-гадовага галкіпера перапынілася на адзнацы 242 хвіліны і 55 секунд, што з’яўляецца самай працяглай серыяй са старту бягучага сезона КХЛ, паведамляе “Чэмпіянат”. Таксама гэтая «сухая» серыя з’яўляецца самай працяглай серыяй са старту сезона і кар’еры ў КХЛ. Майсевіч правёў у КХЛ сем матчаў. Дзякуючы гэтай перамозе СКА падняліся на трэцяе месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, зрушыўшы маскоўскае “Дынама”.
Менскае «Дынама» адправіла чатырох гульцоў у фарм-клубы
Менскае «Дынама» адправіла чатырох хакеістаў у фарм-клубы. Форвард Валянцін Дземчанка адправіўся ў «Віцебск», нападнікі Сцяпан Звягін і Міраслаў Міхалёў далучыліся да «Дынама-Шынніка», а абаронца Арсень Брынкман прыбыў у распалажэнне «Дынама-Маладзечна».
Навумаў вярнуўся ў «Віцебск»
Прэс-служба «Віцебска» паведаміла пра падпісанне абаронцы Мікіты Навумава. 34-гадовы цэнтральны абаронца згуляў за «Віцебск» у 77 матчах з 2016 па 2019 год, у якіх вызначыўся пяццю галамі і двума асістамі. У мінулым сезоне Навумаў згуляў у 20 матчах чэмпіянату Казахстана ў складзе «Кызылжара».
Хаўбек «Нёмана» Алыкулаў выкліканы ў зборную Кыргызстана на Кубак Азіі
Галоўны трэнер зборнай Кыргызстана Штэфан Тарковіч вызначыўся з заяўкай каманды на Кубак Азіі. У лік 26 футбалістаў трапіў 23-гадовы паўабаронца «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў. Кубак Азіі пройдзе з 12 студзеня па 10 лютага ў Катары. Супернікамі Кыргызстана стануць каманды з Амана, Саудаўскай Аравіі і Тайланда.
«Слуцк» афіцыйна падоўжыў кантракты з Яроцкім і Пушняковым
Па інфармацыі прэс-службы «Слуцка», клуб працягнуў кантракты з паўабаронцамі Яраславам Яроцкім і Сяргеем Пушняковым. Раней Пушнякоў паведамляў пра цікавасць з боку «Гомеля». У сезоне-2023 27-гадовы Яроцкі прыняў удзел у 20 паядынках чэмпіянату Беларусі, забіў адзін мяч і двойчы асіставаў партнёрам па камандзе. 30-гадовы Пушнякоў згуляў у 28 матчах, у якіх пяць разоў адзначаўся галамі і запісаў на свой рахунак шэсць галявых перадач, стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.
«Пары Сэн-Жэрмэн» выйграў Суперкубак Францыі
“Пары Сэн-Жэрмэн” стаў уладальнікам Суперкубка Францыі, абыграўшы “Тулузу” з лікам 2:0. Лі Канджын адкрыў лік на 3-й хвіліне, на 44-й Кіліян Мбапэ правёў другі гол. ПСЖ выйграў Суперкубак 12-ы раз у сваёй гісторыі і другі раз запар.
Контэ можа стаць трэнерам “Мілана”
Антоніа Контэ ўлетку можа ўзначаліць «Мілан». Пра гэта паведамляе Football Italia. Паводле інфармацыі крыніцы, кіраўніцтва “расанэры” не разглядае ніякіх кандыдатаў, акрамя 54-гадовага італьянца. Адзначаецца, што босы міланцаў, хутчэй за ўсё, дазволяць Піёлі дапрацаваць да канца сезона, пасля чаго запросяць у каманду Контэ. На працягу трэнерскай кар’еры Контэ ўзначальваў «Чэлсі», «Ювентус», «Інтэр», «Аталанту», «Сіену», «Бары» і зборную Італіі. Апошняй камандай спецыяліста быў «Тотэнхэм». Італьянец пакінуў лонданскі клуб у канцы сакавіка мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя