В поставском Доме ремёсел — праздник любительского песенного творчества
Напачатку снежня ва ўтульнай зале Дома рамёстваў «Стары млын» адбылося раённае свята-конкурс аматарскай песеннай творчасці, якое ставіла сваёй мэтай садзейнічаць актывізацыі і папулярызацыі гэтага мастацкага жанру, больш шырокаму ўжыванню беларускай мовы, супрацоўніцтву кампазітараў-аматараў Пастаўшчыны з выканальніцкімі калектывамі і салістамі.
Пры падрыхтоўцы імпрэзы арганізатарам падалося цікавым паслухаць і вершы пастаўскіх паэтаў, пакладзеныя на музыку кампазітарамі Аляксандрам Шыла з Мінска на словы лынтупчаніна Аляксандра Гарбуля, Міколам Яцковым з Маладзечна на верш «Нас не пакіне спадзяванне» Ігара Пракаповіча, Уладзімірам Сялевічам — былым вучнем Рэгіны Ластоўскай — на яе верш пра родную вёску Савічы.
Дарэчы, яна сама таксама была прадстаўлена як аўтар музыкі і слоў песні «Школа заўжды са мной», якую вельмі кранальна праспявала вучаніца СШ№2 Аня Бекіш. Дуэт у складзе Ядвігі Сівіцкай і Людмілы Русалоўскай атрымаў дыплом за выканальніцкае майстэрства патрыятычнай песні «Бацька, устань, паслухай» (словы Р. Ластоўскай, музыка Я. Сівіцкай). У гэтай намінацыі, акрамя згаданых выканаўцаў, былі таксама адзначаны: трохгалосае трыо з СШ№1 пад кіраўніцтвам Людмілы Логінавай, спявачка Рэната Руткоўская з г. п. Лынтупы, якая на высокім узроўні выканала песню на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Аляксандра Шыла «Станцыя «Лынтупы», саліст эстраднага ансамбля «25 плюс-мінус» Пётр Кароль.
Песня ў яго выкананні «Дарыце маці кветкі», што прагучала ў самым пачатку імпрэзы, была прысвечана памяці пастаўскіх таленавітых творцаў Ніны Захарэвіч і Мікалая Карпенкі, якія, на вялікі жаль, дачасна адышлі з жыцця.Дыплома «Твор грамадзянска-патрыятычнага кірунку» ўдастоены аўтар і выканаўца з Варапаева Сяргей Харко за тэматычныя песні, якія гучалі таксама на абласных і рэспубліканскіх урачыстасцях з нагоды 150-годдзя Беларускай чыгункі.
Такім жа дыпломам узнагароджаны і Павел Яльмееў. Нягледзячы на сталы ўзрост і стан здароўя, былы ваеннаслужачы стварае па-сапраўднаму аптымістычныя творы. У выкананні аўтара прагучалі «Марш хлебаробаў» і «Працаўнікі палёў».Вельмі ўпрыгожыла музычнае свята выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е». «Паазерцы» выканалі гарэзлівыя песні на словы Аляксандра Гарбуля і музыку Анатоля Собаля і лірычныя творы на вершы пастаўчанкі Валянціны Гучык. Яе мілагучная песня «Пані Галіна» адзначана дыпломам «Прэм’ера песні».
У намінацыі «Лірычны твор» дыпломы атрымалі пастаўчанін Часлаў Сівіцкі, які напісаў песні ў творчым супрацоўніцтве з Валянцінай Гучык, і аўтары і выканаўцы — Часлаў Машніч з вёскі Хрыстова і Андрэй Стахоўскі з г. п. Лынтупы. А песня «Зорачка мая» Іосіфа Пяткоўскага з вёскі Ажарава з вельмі запамінальнай мелодыяй падалася гатовым шлягерам і, па меркаванні членаў журы — дырэктара Варапаеўскай ДШМ Валянціна Жагулы і кіраўніка народнага хору ветэранаў вайны і працы РДК Паўла Рагіні, — можа быць уключана ў рэпертуар прафесійных артыстаў. У запісе прагучалі песня Людмілы Логінавай на верш Максіма Багдановіча “Хмары” ў выкананні народнага хору настаўнікаў РДК і песні аўтара і выканаўцы Аляксадра Іваніна з Варапаева.
У намінацыі “Вершы — песенныя тэксты” дыпломы ўручаны паэтам Аркадзю Нафрановічу, Ігару Пракаповічу, Вользе Лісіцкай, Аляксандру Гарбулю і Валянціне Гучык. Песняй “У Паставах не сумуюць” (словы Валянціны Гучык, музыка Яраслава Зямчонка) у выкананні клуба “Традыцыя” пад кіраўніцтвам Ганны Балаш і завяршылася цікавая і шчырая імпрэза.Ад імя арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры хачу падзякаваць усім удзельнікам, супрацоўнікам раённай бібіліятэкі і тым, хто знайшоў час падтрымаць нашых аўтараў і выканаўцаў, бо аматарская творчасць — самая шчырая праява любові да роднага краю, роднай мовы, узрушанае выказванне сапраўдных чалавечых пачуццяў. Вельмі спадзяюся на тое, што знойдуцца спонсары, якія падтрымаюць запіс дыскаў мясцовых аўтараў і выданне буклета “Пастаўшчына музычная”.