Сусветны дзень тэатра
Са святам майстроў сцэны і ўсіх работнікаў тэатра! Канал «Беларусь 3» адзначыць гэты дзень паказам тэлеверсій знакавых пастановак найбуйнейшых беларускіх тэатраў.
– Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. 18:20.
– Спектакль «Паўлінка» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 22:50.
Таксама ў 18:10 адна з серый праекта «Асобы» раскажа аб творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка, пісьменніка, драматурга, рэжысёра, стваральніка беларускага вандроўнага тэатра, першага народнага артыста Беларусі.
На працягу тыдня ў праекце «Кадры жыцця» – ўспаміны аб самых важных этапах станаўлення свайго майстэрства падзеляцца вядомыя дзеячы айчыннага тэатральнага мастацтва з дапамогай архіўных кадраў з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.
Кожны вечар у эфіры тэлеканала – паказ спектакляў розных тэатраў. Запрашаем да прагляду і віншуем усіх тэатральных супрацоўнікаў!