Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Видео-новости
Январь
2023

Эфір да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакоста і дня завяршэння блакады Ленінграда

На наступным тыдні на тэлеканале "Беларусь 3" - тэматычны эфір, прысвечаны знакавай даце 27 студзеня - Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакоста і дню завяршэння блакады Ленінграда.

Пачне тэматычны тыдзень стужка Міхаіла Рома "Звычайны фашызм", у якім аўтар выкарыстаў трафейныя хранікальныя матэрыялы з кінаархіваў міністэрства прапаганды фашысцкай Германіі і асабістага фотаархіва Гітлера, аматарскія здымкі эсэсаўцаў. Даследаванне прыроды ўзнікнення нацызму і таго, які кошт прыйшлося заплаціць за гэтае "вынаходства" ідэолагаў Трэцяга Рэйха, кінамастак палічыў сваім абавязкам зрабіць у часы (1965 г.), калі фашызм, здавалася, сышоў у нябыт, - у завяшчанне і ў якасці перасцярогі нашчадкам.

Дакументальны цыкл "Хроніка Мінскага гета" студыі "Майстэрня Уладзіміра Бокуна", які будзе паказаны з 23 студзеня, у чатырох эпізодах раскажа трагічную гісторыю яўрэйскага гета і гераічнага падпольнага супраціўлення ў самым цэнтры беларускай сталіцы, а таксама ў іншых гарадах краіны падчас нямецка-фашысцкай. акупацыі.

З аўторка па пятніцу - эпізоды дакументальнага цыкла "Памяць зямлі маёй" тэлеканала "Беларусь 3", якія раскажуць пра мемарыялы "Дальва", "Дзецям - ахвярам вайны", "Трасцянец", "Яма", іх значнасць і гістарычны кантэкст стварэння.

У памятны дзень 27 студзеня ў эфіры прагучыць сімфонія № 7 "Ленінградская" Д. Шастаковіча ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *