Што хаваў Нацбанк?
8 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі заблякаваў доступ да свайго сайту ў інтэрнэце. Хадзілі чуткі, што сёньня курс беларускага рубля да даляра ЗША мог рэзка ўпасьці. Гэтага не адбылося. Пакуль? Ад пачатку году курс беларускага рубля да даляра ўсутыч наблізіўся да ніжняй мяжы ўсталяванага Нацбанкам калідору. Афіцыйны Менск раней абяцаў спыніць гэтую тэндэнцыю і ўтрымаць курс рубля ў межах запраграмаваных рамак. Падзеі апошніх тыдняў, аднак, ставяць пад сумнеў рэальнасьць абяцаньняў беларускіх урадоўцаў. Читать дальше...