«Ня ведаю таго, хто б сказаў: „Больш не магу, сыходжу“», — праваабаронца Сяргей Сыс пра дзейнасьць «Вясны» ва ўмовах ціску
26 студзеня паэту, журналісту і праваабаронцу «Вясны» Сяргею Сысу споўнілася 60 год. Аднак свой юбілей ён адзначае не на Радзіме, бо празь перасьлед летась вымушана зьехаў зь Беларусі. У эміграцыі цяпер і іншыя «вясноўцы», аднак праваабарончая дзейнасьць працягваецца.