Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Июнь
2021

Новости за 17.06.2021

«Мой брат пацярпеў за праўду». У Лідзе асудзілі юрыста на тры гады калёніі

Радыё Свабода 

Суд у Лідзе прысудзіў Ігару Пыж’янаву тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па 1 частцы 366 артыкула Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі і Расеі закранулі тэму Беларусі ў тэлефоннай размове

Радыё Свабода 

17 чэрвеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова зь яго калегам з Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам. Гутарка прайшла зь ініцыятывы брытанскага боку, паведамляе прэс-служба расейскага МЗС.



Хлопец сёмы месяц носіць перадачкі каханай дзяўчыне і хоча зь ёй ажаніцца

Радыё Свабода 

Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Больш за 7 месяцаў хлопец штодня піша дзяўчыне лісты і носіць ёй перадачы. Валера зьбіраецца пабрацца шлюбам зь Янай і хоча ўзяць яе прозьвішча.

«Я вазьму ейнае прозьвішча». Хлопец сёмы месяц носіць перадачкі каханай дзяўчыне і хоча ажаніцца. Відэа

Радыё Свабода 

Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзьнікла сымпатыя, але ўвосені яны перасталі стасавацца. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына пасьпела напісаць Валеру: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».

Дудзінскі – пра ад'езд у Кіеў і «прызнаньні» на камэру

Радыё Свабода 

Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна праз перасьлед уладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну. Дзяніс распавёў Свабодзе Premium пра першыя дні ў Кіеве, рэакцыю бацькоў на адʼезд, патлумачыў, як сілавікі прымушаюць людзей рабіць «прызнаньні» на камэру, а таксама выказаўся пра адказнасьць вінаватых у вымушанай эміграцыі тысячаў беларусаў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *