Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Февраль
2022

Новости за 26.02.2022

Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі вялікую групоўку войскаў на поўдні Беларусі. ФОТА

Радыё Свабода 

На спадарожнікавых здымках, атрыманых вечарам 25 лютага, бачныя некалькі вялікіх груповак войскаў і каля 150 транспартных верталётаў на поўдні Беларусі прыкладна за 30 км ад украінскай мяжы.



Напад на Кіеў. Трэці дзень агрэсіі Расеі супраць Украіны. Хроніка баёў і рэакцыі ў сьвеце 26 лютага

Радыё Свабода 

З раніцы 24 лютага Расея вядзе атаку на Ўкраіну. 25 лютага пачаліся абстрэлы Кіева з ракет і авіянапад, баі за Мелітопаль і Харкаў. Свабода сочыць за падзеямі ў жывым рэжыме.

«Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў

Радыё Свабода 

Рада Эўразьвязу ўхваліла санкцыі супраць вінаватых за расейскую агрэсію супраць Украіны. У «чорным сьпісе» разам з кіраўніцтвам Расеі і дэпутатамі Дзярждумы 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.

Рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН па Ўкраіне: Расея наклала вэта, Кітай устрымаўся

Радыё Свабода 

Расея наклала вэта на праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якая б заклікала яе неадкладна і цалкам вывесьці войскі з Украіны. Кітай, Індыя і Саудаўская Арабія устрымаліся пры галасаваньні.

У Тбілісі тысячы чалавек патрабуюць адстаўкі кіраўніка ўраду праз адмову ўвесьці санкцыі супраць Расеі

Радыё Свабода 

У Тбілісі некалькі тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі за яго пазыцыю наконт украінскага пытаньня, піша агенцтва «Навіны-Грузія».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны: Кіеў і Масква дамаўляюцца пра перамовы

Радыё Свабода 

Сяргей Нікіфараў, прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, паведаміў у Фэйсбуку, што ўкраінскі і расейскі бакі праводзяць кансультацыі наконт месца і часу перамоўнага працэсу.

ЗША ўводзяць пэрсанальныя санкцыі супраць Пуціна за ўварваньне ва Ўкраіну

Радыё Свабода 

Улады ЗША ўводзяць пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну, паведаміла 25 лютага прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *