Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Февраль
2022

Новости за 27.02.2022

«Званок Макрона — гэта была апошняя спроба папярэдзіць Лукашэнку», — Фрыдман

Радыё Свабода 

Беларускі гісторык зь Нямеччыны Аляксандар Фрыдман мяркуе, навошта прэзыдэнт Францыі пазваніў Аляксандру Лукашэнку, аналізуе, што будзе, калі беларускія войскі актыўна ўступяць у вайну супраць Украіны, і тлумачыць, чаму Кіеў не пагодзіцца ні на якія перамовы на тэрыторыі Беларусі.

Сотні беларусаў разам зь Ціханоўскай выйшлі ў Вільні пратэставаць супраць расейскай агрэсіі. Фота, відэа

Радыё Свабода 

Сотні беларусаў узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць нападу Расеі на Ўкраіну і ўдзелу ў ім рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя пачалася на Лукіскім пляцы, дзе ў 1864 годзе расейскія імпэрскія ўлады павесілі лідэраў паўстаньня на чале з Кастусём Каліноўскім.   «Мне сорамна перад украінцамі, бо рэжым праз тое, што яму трэба адплачваць кіраўніцтву Расеі за падтрымку пасьля выбараў 2020 году, прадастаўляе тэрыторыю Беларусі для расейскай агрэсіі, — сказала журналістам Сьвятлана Ціханоўская. Читать дальше...



Пуцін загадаў Міністэрству абароны перавесьці расейскія ядзерныя сілы ў адмысловы рэжым баявога дзяжурства

Радыё Свабода 

Як перадае расейскае агенцтва РИА Новости, Пуцін аддаў такі загад на сустрэчы ў Крамлі міністру абароны Сяргею Шайгу і начальніку генэральнага штабу Валерыю Герасімаву.

«За будучыню Беларусі. За Ўкраіну. За Эўропу». Прэзыдэнт Францыі зьвярнуўся ў сацыяльных сетках да беларускага народу

Радыё Свабода 

«Беларусь ня можа стаць месцам разьмяшчэньня расейскіх ядзерных ракет, накіраваных на Эўропу. Беларуская моладзь мае права выбіраць Эўропу, дэмакратыю і свабоду. Мы гатовыя да гэтага. За будучыню Беларусі. За Ўкраіну. За Эўропу».

Падпалкоўнік ПДВ запасу Валеры Сахашчык зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не выконваць злачынныя загады

Радыё Свабода 

Заснавальнік руху «Чорны арол», падпалкоўнік запасу камандзір Берасьцейскай дэсантна-штурмавой брыгады Валеры Сахашчык зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў і заклікаў іх не выконваць злачынныя загады аб нападзе на Ўкраіну.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *