Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2022

Новости за 26.09.2022

Гайдукевіч: у нас сродкаў і сіл для абароны краіны дастаткова

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Не сакрэт жа, што цяпер адкрыта за межамі краіны распрацоўваецца сцэнарый узброенага ўварвання ў Беларусь і ўзброенай змены ўлады. Гэтага ніхто не ўтойвае, пра гэта спакойна разважаюць. Больш таго, у гэтых краінах тых асоб, якіх інакш як тэрарыстамі не назавеш, ніхто да адказнасці не прыцягвае", - сказаў Алег Гайдукевіч.

Канада не выдала прадстаўнікам Беларусі візы для прыезду на пасяджэнне ІКАО

БелТА (Навіны Беларусі) 

Канада не выдала прадстаўнікам Беларусі візы для прыезду на пасяджэнне Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) для ўдзелу ў абмеркаванні інцыдэнту з самалётам Ryanair. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю "РІА Навіны".



Лукашэнка: будучыня Еўропы - разам з намі, але цярпець знявагі мы не будзем

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Еўропа, калі яна адшумела (я пра тых за акіянам не гавару), няхай яны думаюць. Я ім ужо тры разы сказаў, што іх будучыня разам з намі. Разам з Расіяй, дзе ёсць усё, што ім трэба. А ў іх ёсць тое, што мы можам у іх купіць. Што ім яшчэ трэба? Проста трэба прымаць адказныя рашэнні. Не хочуць - не трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Макей не бачыць асаблівага сэнсу ў размяшчэнні расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Дастаткова размясціць адпаведную тэхніку ў Смаленскай вобласці, недзе яшчэ, і гэта будзе, можа, нават больш эфектыўна выглядаць, чым размяшчэнне канкрэтных расійскіх баз у Беларусі", - лічыць Уладзімір Макей.

Беларускія велагоншчыкі выйгралі два медалі на міжнародным турніры ў Адыгеі

БелТА (Навіны Беларусі) 

У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены выяўлялі лепшых у групавой гонцы на 170 км. Першым фінішную рысу перасек прадстаўнік Расіі Пётр Рыкуноў, серабро і бронзу адпаведна заваявалі Яўген Собаль і Сяргей Шаўчэнка з веласіпеднага клуба "Мінск".





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *