Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Февраль
2023

Новости за 10.02.2023

Розьніца ў дзясяткі разоў. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі заробкі кіраўнікоў прыватных гандлёвых сетак і іх работнікаў

Радыё Свабода 

10 лютага Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў пытаньнях цэнаўтварэньня заявіў пра праблему вялізнага разрыву паміж заробкамі кіраўнікоў і шараговага пэрсаналу ў некаторых гандлёвых сетках. Увечары таго ж дня дзяржаўныя СМІ апублікавалі параўнаньне іх заробкаў.

Вайскоўцы ЗША засеклі новы аэрастат над Аляскай і зьбілі яго па даручэньні Джо Байдэна

Радыё Свабода 

У Белым доме заявілі, што пакуль не ўстанавілі прыналежнасьць паветранага апарата. Ён ляцеў на вышыні 12 тысяч мэтраў, аскепкі ўпалі на лёд у мора. 4 лютага ЗША зьбілі падазроны аэрастат з Кітая, які некалькі дзён знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны. У ЗША мяркуюць, што кітайскі паветраны шар мог перахопліваць сыгналы сувязі вайскоўцаў.

У Румыніі не пацьвердзілі пралёт расейскай ракеты над тэрыторыяй краіны

Радыё Свабода 

Дзьве расейскія ракеты, выпушчаныя раніцай 10 лютага расейскімі вайскоўцамі па Ўкраіне, праляцелі над тэрыторыяй нэўтральнай Малдовы і краіны, якая ўваходзіць у NATO, — Румыніі.

Чалец Пераходнага Кабінэту і дарадца Ціханоўскай перасьцерагаюць палітэмігрантаў ад вяртаньня ў Беларусь

Радыё Свабода 

Камісія па вяртаньні палітэмігрантаў незаконная, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандр Азараў.



Фотарэпартаж з паэтычнага фэстывалю «Вершы на асфальце»

Радыё Свабода 

Абвяшчэньнем ляўрэата сёньня ў Вільні пачаўся штогадовы міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Сёлета фэстываль праходзіць 10-12 лютага з удзелам паэтаў зь Беларусі і замежных краін. Фэстываль будзе ісьці на трох культурных пляцоўках; акрамя паэтычных чытаньняў, адбудуцца абвяшчэньне ляўрэата літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзэнтацыі 100 кніг сэрыі «Паэты плянэты» і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

Таемная зброя спэцслужбаў. Каб дыскрэдытаваць Ціханоўскую, улады выкарыстоўваюць супярэчнасьці ўнутры апазыцыі

Радыё Свабода 

Змагаючыся з дэмакратычнай апазыцыяй, беларускія ўлады наносяць галоўны ўдар менавіта па камандзе Ціханоўскай, каб максымальна дэлегітымізаваць «прэзыдэнта-электа». Спробы дыскрэдытацыі адбываюцца па розных кірунках.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *