Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Апрель
2023

Новости за 17.04.2023

«МотолькоПомоги»: На палігоне Обуз-Лясноўскі памёр прызваны на зборы рэзэрвіст

Радыё Свабода 

Як піша сайт «МотолькоПомоги», 17 красавіка ў другой палове дня на палігоне Обуз-Лясноўскі пад Баранавічамі памёр рэзэрвіст, прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасьці. Аўтары сайту сьцьвярджаюць, што гэтую інфармацыю яны атрымалі адразу зь некалькіх крыніц. Пакуль што вядома, што загінулы — рэзэрвіст, які быў прызваны ў рамках збораў у 11-ю мэханізаваную брыгаду, якая мае пунктам пастаяннай дысьлякацыі горад Слонім. Дакладная прычына сьмерці рэзўэрвіста на гэты момант невядомая.



Польшча працягнула забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь да 30 красавіка

Радыё Свабода 

Урад Польшчы ў чарговы раз працягнуў дзеяньне забароны на чыгуначныя пасажырскія зносіны зь Беларусьсю — гэтым разам да 30 красавіка, паведаміў партал Rynek Kolejowy.

ЗША абвінавацілі 40 служачых паліцыі Кітаю ў перасьледзе дысыдэнтаў

Радыё Свабода 

Дэпартамэнт юстыцыі ЗША абвінаваціў 40 супрацоўнікаў паліцыі Кітаю ў незаконным перасьледзе кітайскіх палітычных актывістаў, якія жывуць за мяжой, у тым ліку і ў Злучаных Штатах.

Увесну сёлета на вайсковую службу прызавуць 10 тысячаў беларусаў

Радыё Свабода 

Міністэрства абароны паведамляе, што з 26 красавіка 2023 г. пачнецца адпраўка грамадзянаў Беларусь, прызваных на тэрміновую вайсковую службу ў злучэньні і вайсковыя часткі Узброеных сілаў, унутраных войскаў МУС, органаў памежнай службы і дзяржаўнай бясьпекі.

Міністэрства спорту Ўкраіны апублікавала сьпіс беларусаў і расейцаў, якіх лічаць датычнымі да падтрымкі дыктатуры і вайны

Радыё Свабода 

Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны апублікавала сьпіс спартоўцаў і спартовых функцыянэраў зь Беларусі і Расеі, якіх лічаць датычнымі да падтрымкі дыктатарскіх рэжымаў і вайны.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *