Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Февраль
2024

Новости за 23.02.2024

Савет ЕС афіцыйна зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Савет пастанавіў увесці абмежавальныя меры ў дачыненні да яшчэ 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны", - гаворыцца ў заяве.

Кіраўнік ЦВК Узбекістана: Цэнтрвыбаркам Беларусі мае вялікі вопыт работы ў галіне выбараў і правядзення рэферэндумаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У нас вялікія перспектыўныя планы па ўкараненні ІТ-тэхналогій у выбарчы працэс. Гэта таксама вялікае дасягненне Беларусі. У гэтым плане мы будзем працаваць", - дапоўніў кіраўнік ЦВК.



Швед: сумесныя намаганні дэпутатаў і пракурораў накіраваны на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян

БелТА (Навіны Беларусі) 

Генпракурор адзначыў, што паміж органамі пракуратуры і дэпутацкім корпусам склалася вельмі добрае, канструктыўнае ўзаемадзеянне.

Вячорка і Лябедзька зь візытам у Кіеве, заплянавалі сустрэчы ў офісе Зяленскага, парлямэнце і ўрадзе Ўкраіны

Радыё Свабода 

Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка і яе дарадца ў канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 23 лютага прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візытам.

Кіраўнік ЦВК Таджыкістана: выбары ў Беларусі арганізаваны на самым высокім узроўні

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле яго слоў, атмасфера выбараў адчуваецца ўжо ў аэрапорце. "Па тэлебачанні з 6.00 навіны пачынаюцца з выбараў і завяршаюцца выбарамі, - адзначыў Бахціёр Худаёрзада. - Людзі самі выказваюць сваю волю, самастойна ідуць. Гэта ўсё сведчыць аб тым, што выбары арганізаваны на самым высокім узроўні".

Эўразьвяз ухваліў прымеркаваны да другой гадавіны ўварваньня ва Ўкраіну 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі

Радыё Свабода 

Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.

Генпракуратура прапанавала ўключыць Берасьцейскую крэпасьць у сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO як «сымбаль барацьбы з генацыдам»

Радыё Свабода 

Генэральная пракуратура прапанавала ўраду ініцыяваць уключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць – герой».

Кулікоў пра адрозненні ад народаў Заходняй Еўропы: мы сумленне не прадавалі за індульгенцыі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Эксперт адзначыў, што гістарычна ў рускіх адзін корань з Заходняй Еўропай - антычная цывілізацыя Міжземнамор'я. "Але мы праз Візантыю пайшлі сваім шляхам, чаго яны нам дараваць не могуць дагэтуль. Яны Візантыю знішчалі, не туркі. Гэта Заходняя Еўропа знішчыла, туркі толькі прыйшлі на ўсё гатовае", - дадаў ён.

Беларускія фрыстайлісты заваявалі чатыры медалі на этапе Кубка чэмпіёнаў у Яраслаўлі

БелТА (Навіны Беларусі) 

У індывідуальных спаборніцтвах у жанчын перамогу атрымала наша Ганна Дзяруга, а яе сяброўка па камандзе Любоў Піліпенка стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды. У асабістым турніры сярод мужчын Макар Мітрафанаў заваяваў серабро, а Ігар Драбянкоў паказаў трэці вынік.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *