Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Февраль
2023

У Варшаве прайшло развітанне з беларусам Эдуардам Лобавым, які загінуў у баях пад Вугледарам

0

11 лютага ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве прайшло развітанне з беларускім актывістам Эдуардам Лобавым, які загінуў у баях пад Вугледарам 26 студзеня 2023 года.

Эдуард абараняў Украіну з 2015 года. Вёў касцёльную службу душпастыр беларусаў у Варшаве, ксёндз Вячаслаў Барок. Грамадзянскую паніхіду – рэдактар сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна. На развітанні былі амбасадары Польшчы ў Беларусі і Украіны ў Польшчы Артур Міхальскі і Васыль Зварыч. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі руху «Вольная Беларусь» і Аб´яднанага Пераходнага Кабінета. На развітанне сабралася многа беларусаў Варшавы, гаворыць мама Эдуарда Марына Лобава:

– Я ганаруся табой, ты герой. Вечная цябе слава, сынок. Хачу падзякаваць усім, хто дапамог нашай сям’і ў цяжкія часы. Асабіста хачу падзякаваць амбасадару Польшчы ў Беларусі, Спадару Антону Міхальскаму. Ён зрабіў немагчымае магчымым, ён дамогся дазволу пахаваць майго сына ў Польшчы. Для нашай сямʼі не засталося нічога важнейшага, каб як можна часцей хадзіць на магілу свайго сына. Улады Беларусі пазбавілі майго сына не толькі магчымасці жыць у Беларусі, працаваць, але і быць пахаваным каля продкаў.

Пасля заканчэння цырымоніі развітання труну з целам Эдуарда Лобава, мноствам вянкоў і кветак вынеслі з касцёла ў катафалк. Пахаванне адбудзецца на наступным тыдні. Аб часе і месцы апошняга прытулку мужнага ваяра будзе паведамлена ў СМІ і сацсетках.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Варшаве прайшло развітанне з беларусам Эдуардам Лобавым, які загінуў у баях пад Вугледарам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.















Музыкальные новости






















СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *