Андрэй Стрыжак: У нас, на жаль, няма дзейсных інструментаў для вызвалення палітвязняў
У студыі Беларускага Радыё Рацыя пабываў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Artykuł Андрэй Стрыжак: У нас, на жаль, няма дзейсных інструментаў для вызвалення палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У студыі Беларускага Радыё Рацыя – кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
РР: На мінулым тыдні прыйшла інфармацыя, што спыняюць справу супраць кіраўніцы Саюза палякаў Анжалікі Борыс. Адчувалася, што нібыта нешта мяняецца, што разабраліся? Ці ўсё ж гэта дыпламатычныя рэчы?
Андрэй Стрыжак: Палякам Беларусі добра, што ў іх ёсць Польшча. У беларусаў Беларусі няма іншай Беларусі, якая магла б з пазіцыі сілы альбо з нейкіх рэальных інструментаў, якія могуць прымусіць дыктатара вызваліць палітвязняў, выступаць. У нас няма магчымасці ўплываць на санкцыйны працэс, улічваючы тое, што Ціханоўскую і Офіс вельмі крытыкуюць наконт таго, што вось давайце штосьці рабіць з санкцыямі ў абмен на палітвязняў. Проста хачу нагадаць гэтым людзям, што зразумела, да нас прыслухоўваюцца, дэмакратычныя сілы чуюць, але ж ні Ціханоўская і ні Офіс Ціханоўскай уводзіць санкыі. Санкцыі ўводзяць суверэнныя дзяржавы. І паўнавартасныя санкцыі былі ўведзены ні за 2020 год, калі брутальна была разбітая наша спроба дэмакратычных зменаў у краіне, а за пасадку самалёта кампаніі Ryanair, і за гібрыдны міграцыйны крызіс, які Лукашэнка разам з Пуціным зладзілі на польскай, літоўскай і латвійскай межах. У нас сёння, на жаль, няма дзейсных інструментаў, каб намагацца, прабіваць магчымасць вызвалення палітвязняў такімі метадамі, як гэта робіць Польшча.
РР: А можа ўлады акурат разабраліся, што Анжаліка Борыс не вінаватая? Ці ўвогуле, аналізуючы сітуацыю, гэта немагчыма?
Андрэй Стрыжак: “Товарищ Сталин! Произошла чудовищная ошибка!» Я думаю, што ва ўмовах сённяшняй Беларусі следчыя, суды, пракуратура і адвакатура зараз з’яўляюцца часткай аднаго спектаклю для аднаго гледача, які атрымлівае асалоду ад таго, што адбываецца ў Беларусі, і як ён заціскае гэтыя гайкі. Таму думаю, што пытанне палітычнае, міжнароднае. І ўлічваючы заявы польскага боку, у прынцыпе можа быць так, што і з Пачобутам будзе нейкая сітуацыя. Ясна, што зараз такога дыялогу з уладай няма. Яны хочуць навязваць свае правілы гульні. Таму я не бачу ніякіх падстаў для аптымізму, гледзячы на кейс Анжалікі Борыс.
РР: Як ты ставішся да лічбы беларускіх праваабаронцаў, якія гавораць пра амаль 1500 прызнаных палітвязняў? Людзей затрымліваюць дзясяткамі. Можа, вы сутыкаліся з сітуацыяй, калі людзі не вельмі хацелі афішаваць, што іх родныя знаходзяцца ў такой сітуацыі, і іх таксама можна прызнаць палітвязнямі? Але гэтага не адбываецца.
Андрэй Стрыжак: Наша пазіцыя, як арганізацыі, – мы з павагай ставімся да ўсіх праваабарончых структур, самі з’яўляемся часткова праваабарончай структурай, і тая лічба, якая называецца, яна нават самімі праваабаронцамі артыкулюецца як неканчатковая. Яны кажуць пра палітычна матываваныя затрыманні тысяч і тысяч людзей, якія не прызнаныя па розных прычынах. Але каб атрымаць дапамогу ад BySol не трэба быць прызнаным. Мы бярэм за аснову тое, што чалавек быў арыштаваны і сядзіць па палітычна матываваных справах. І гэтага дастаткова. І наша ацэнка збольшага супадае з больш шырокім падыходам да гэтага пытання. І мы згодныя з тым, што значна большая лічба людзей, якія сядзяць па палітычна матываваных справах у Беларусі, чым 1500 чалавек.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Андрэй Стрыжак: У нас, на жаль, няма дзейсных інструментаў для вызвалення палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.