Брацтва прыходу іконы "Усіх тужлівых Радасць" зладзіла таварыскую сустрэчу па шахматах
27 студзеня брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" зладзіла таварыскую сустрэчу па шахматах. Удзел у таварыскай сустрэчы па шахматах прынялі 18 чалавек, якія павялі барацьбу на 8 дошках.У турніры ўдзельнічалі прадстаўнікі двух міснкіх прыходаў: іконы "Усіх тужлівых Радасць" і святой пакутніцы Анастасіі.Падрыхтоўка да турніру вялася на працягу месяца. Арганізатарам спаборніцтва выступіў братчык Аляксандр Лапухін.Перад пачаткам 1 тура...