Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
БелТА (Навіны Беларусі)
Февраль
2024
1 2
3
4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23
24
25 26 27 28 29

Новости за 14.02.2024

Качанава: час сапраўды складаны, і ад работы журналістаў у многім залежыць будучыня краіны

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я была на ўсіх вядучых тэлеканалах, у медыяхолдынгах, але ў вас у гасцях упершыню. Таму, калі даведалася, што вашаму прадстаўніцтву 30 гадоў, вырашыла прыехаць і паглядзець, дзе вы працуеце", - сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Беларусь намеціла крокі па пашырэнні ўзаемадзеяння з Зімбабвэ ў прамысловай кааперацыі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Удзельнікі абмеркавалі ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў 2023 годзе, рэалізацыю адобранай па выніках візіту дарожнай карты развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, дамовіліся аб канкрэтных кроках па іх імплементацыі на працягу 2024 года.

Мядзведзева: важна якасць і дакладнасць даных па статыстыцы сельскай гаспадаркі

БелТА (Навіны Беларусі) 

Іна Мядзведзева адзначыла, што статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што не ва ўсіх раёнах дакладна выбудавана работа ў жывёлагадоўлі. Таксама яна нагадала пра важнасць прадстаўлення якасных і дакладных першасных статыстычных даных.

Прыклад для пераймання. Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі прайшла ва Універсітэце МНС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мерапрыемства сабрала работнікаў і ветэранаў органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане.

Беларусь і Непал рыхтуюцца правесці першы раўнд палітычных кансультацый паміж МЗС

БелТА (Навіны Беларусі) 

Субяседнікі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-непальскіх адносін, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэння дагаворна-прававой базы.

Каранік пра электаральную кампанію: кабінка для галасавання - адзіны спосаб дасягнуць змяненняў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аб гэтым перад чарговай сустрэчай з часткай актыву вобласці карэспандэнту БЕЛТА расказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

МЗС: у Беларусі вельмі негатыўна расцэньваюць адмову Канады экстрадзіраваць у Расію былога эсэсаўца

БелТА (Навіны Беларусі) 

Анатоль Глаз прывёў прыклад, што раней запыт беларускага боку да канадскіх улад аб выдачы бязлітаснага карніка, удзельніка разні ў Хатыні Уладзіміра Катрука так і застаўся без адказу. "Суд над ім, хоць і завочна, дарэчы, гэтымі днямі праходзіць у Мінску", - заўважыў прэс-сакратар.



Луцкі: праз МТРК "Мір" пра Беларусь даведваюцца ў свеце

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Вы фактычна аднагодкі сучаснай, незалежнай Беларусі. На вас ляжыць высокая адказнасць, і вы самі разумееце, што з’яўляецеся акном у свет. Праз вашы рэпартажы, вашы дакументальныя фільмы, ваша бачанне Беларусі разумеюць і ўспрымаюць нашу краіну", - звярнуўся да прысутных Ігар Луцкі.

Сердзюкоў: вучэнні АДКБ у 2024 годзе пройдуць на тэрыторыі трох дзяржаў

БелТА (Навіны Беларусі) 

Начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ таксама адзначыў, што на тэрыторыі Таджыкістана спланаваны аператыўны збор з камандаваннем калектыўных сіл хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна і сумеснае вучэнне з падраздзяленнямі КСБР Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна "Рубеж-2024".

Качанава: праект "Поезд Памяці" ў 2024 годзе павінен стаць запамінальнай падзеяй 

БелТА (Навіны Беларусі) 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, кіраўніцтва рэспубліканскіх дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны (у фармаце відэаканферэнцсувязі).

Белгідрамет: на нашых вадаёмах амаль усюды растае лёд, выходзіць на яго небяспечна

БелТА (Навіны Беларусі) 

На большасці рэк Беларусі назіраюцца ваганні ўзроўняў вады, а ў басейнах Заходняга Буга, Бярэзіны і Прыпяці пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.

На тэрыторыі СЭЗ "Мінск" функцыянуе 105 прадпрыемстваў 

БелТА (Навіны Беларусі) 

За студзень - снежань 2023 года рэзідэнтамі СЭЗ "Мінск" выраблена прадукцыі на Br10 362,7 млн з ростам да 2022 года на 46,7 працэнта. Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг за мінулы год вырасла на 53,2 працэнта.

Пархомчык: сярод ключавых задач, якія стаяць перад "Белшынай", - работа ў галіне імпартазамяшчэння

БелТА (Навіны Беларусі) 

Віцэ-прэм'ер азнаёміўся са станам спраў у ААТ "Белшына", наведаў вытворчыя пляцоўкі завода звышбуйнагабарытных шын, а таксама правёў нараду з удзелам кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім" і прадпрыемства.

Краіны ЕАЭС выказалі падтрымку перагаворнаму працэсу па далучэнні Беларусі да СГА

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Усе краіны выказалі падтрымку беларускаму перагаворнаму працэсу па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі", - сказаў пасля заканчэння пасяджэння член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў, пад кіраўніцтвам якога прайшло мерапрыемства.

Прадпрыемствы Мінпрама ў мінулым годзе наведалі 93,5 тыс. турыстаў 

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паводле яго слоў, павелічэнню колькасці турыстаў садзейнічалі шырокая інфармацыйная работа, укараненне новых відаў паслуг, нарошчванне турыстычнай інфраструктуры, павышэнне якасці сэрвісу, удзел у розных спецыялізаваных выстаўках і форумах.

Выстава "Беларусь вызваленая: запавет 1944-га" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы 

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Многія мастакі перадваеннага часу выкарыстоўвалі весткі з палёў і працавалі з натуры, абапіраючыся на непасрэднае ўражанне, а работы мастакоў канца ХХ стагоддзя - гэта філасофскае… асэнсаванне тэмы вайны", - сказала генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ганна Конанава.

Выставачны праект "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для міру" адкрыецца 29 лютага ў НЦСМ

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як расказаў дырэктар цэнтра, галоўная ідэя праекта - аб'яднанне ў імя міру. Ён упэўнены, што менавіта культура, якая ўплывае на свядомасць, настрой і пазіцыю людзей, зможа заклікаць да стваральнай працы і захавання міру.

Больш як 30 краін прыняло ўдзел у выставачным праекце "Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для Свету"

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Юрый Гагарын - унікальны вобраз і чалавек для гісторыі. Яго аднолькава любяць усюды ў свеце. Вакол яго фігуры няма сур’ёзных спрэчак і рознагалоссяў. Ён сапраўды пасланец чалавецтва. Мы абсалютна ў гэтым упэўнены. І тое, што яго ўсе па ўсім свеце любяць, паказаў праект", - адзначыў Анатоль Глаз.

Выбар журы: хто прадставіць сталіцу на XXIII Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі традыцыйна праводзіцца ў Маладзечне ў першай дэкадзе чэрвеня. Ключавой падзеяй творчага форуму з году ў год становіцца вакальны конкурс маладых выканаўцаў, для якіх маладзечанская сцэна - шанц заявіць пра сябе.

Каранкевіч: можна гаварыць аб гатоўнасці рынку электраэнергіі СД да першага этапу

БелТА (Навіны Беларусі) 

Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што фарміраванне аб’яднанага рынку гандлю электраэнергіяй накіравана на стварэнне раўнапраўнага канкурэнтнага асяроддзя, функцыянаванне якога забяспечыць разнастайнасць цэнавых прапаноў для спажыўцоў электраэнергіі.

Крызісныя цэнтры і новыя сэрвісы. Шаўцоў расказаў пра планы Беларускага Чырвонага Крыжа

БелТА (Навіны Беларусі) 

Генеральны сакратар арганізацыі адзначыў, што ў 2023 годзе дзейнасць БЧК была нацэлена на рэалізацыю статутных задач і стратэгічных напрамкаў, абарону і паляпшэнне якасці жыцця слабаабароненых катэгорый грамадзян, мабілізацыю гуманітарнага патэнцыялу.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *