Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Март
2024

Новости за 14.03.2024

Пуцін спадзяецца зламаць Украіну, а потым паглынуць Беларусь, — палітоляг Аляксандар Марозаў

Радыё Свабода 

Якім можа быць плён акцыі «Поўдзень», заплянаванай расейскай апазыцыяй на дзень галасаваньня 17 сакавіка? Ці зьменіцца палітыка Пуціна пасьля пераабраньня? Якая роля ў ягоных плянах адведзена Беларусі? Ці адбудуцца сёлета мірныя перамовы наконт вайны ва Ўкраіне?

«Белыя халаты»: Будаўніцтва завода для беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

Радыё Свабода 

Завод, дзе мусілі наладзіць перадавую вытворчасьць айчыннай вакцыны, будаваўся ў рамках праекту па рэканструкцыі па рэканструкцыі прадпрыемства БелВітУніфарм (Віцебская вобласьць, вёска Доўжа).

Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой

Радыё Свабода 

Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы.

Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой

Радыё Свабода 

За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі?



Памерла актывістка Анжаліка Калатазішвілі, якая стала інвалідам пасьля памылковай апэрацыі

Радыё Свабода 

Пра сьмерць Анжалікі Калатазішвілі, якой у выніку памылковага анкалягічнага дыягназу выдалілі жаночыя органы і зрабілі інвалідам 1 групы, стала вядома 14 сакавіка.

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым вырасьлі на 8% у гадавым вымярэньні, — Нацбанк

Радыё Свабода 

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 8% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023-га, гаворыцца ў новым аглядзе інфляцыйных працэсаў ад Нацбанку.

У Беларусі ля межаў зь Літвой тры тыдні будуць вучыцца фарміраваць войскі тэрытарыяльнай абароны

Радыё Свабода 

У часе збораў плянуюць сфарміраваць і падрыхтаваць атрад народнага апалчэньня, аднавіць навыкі каманднага складу ў кіраваньні падначаленымі, а таксама падрыхтаваць вайсковаабавязаных да выкананьня задач з улікам вайскова-уліковых спэцыяльнасьцяў і пасады.

На тэрыторыі Расеі трэці дзень ідуць баі, расейскае войска працягвае абстрэлы Ўкраіны

Радыё Свабода 

Трэці дзень запар супрацьпаветраная абарона Расеі змагаецца зь бесьпілётнікамі, у рэгіёны падцягнулі войскі. 15 сакавіка ў Расеі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары.

Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысьць расейскага

Радыё Свабода 

Індыя адмовілася ад беларускіх калійных угнаеньняў, прамяняўшы іх на расейскую прадукцыю. Гэта вынікае са зьвестак індыйскай статыстыкі па зьнешнім гандлі за 2023 год, піша «Люстэрка».

На сустрэчы з Сынодам БПЦ Лукашэнка заявіў, што ў 2020-м «некаторыя сьвятары заняліся палітыкай»

Радыё Свабода 

14 сакавіка на сустрэчы з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра беларускіх сьвятароў, якія выступілі супраць валту і рэпрэсіяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году/

Апэляцыйны суд Армэніі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленьне ад службы ў войску

Радыё Свабода 

Абарона Яраслава Новікава плянуе зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд у правах чалавека па «хуткую юрыдычную дапамогу» паводле 39 правіла рэглямэнту суду.

Выкладчыка катэхезы ў менскім катэдральным касьцёле Беладзеда асудзілі на тры гады зьняволеньня

Радыё Свабода 

Выкладчыка катэхезы ў менскім архікатэдральным касьцёле, катліцкага верніка Ўладзіслава Беладзеда асудзілі за 3 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Хрысьціянская візія».

СК пачаў «спэцвядзеньне» супраць журналіста Хільмановіча і горадзенскага актывіста Верамеенкі

Радыё Свабода 

Сьледчы камітэт Беларусы распачаў «спэцвядзеньне» супраць горадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі і журналіста Ўладзімера Хільмановіча, паведаміла прэс-служба ведамства 14 сакавіка.

Што творыцца ў Савеце Рэспублікі і будучы пажыцьцёвы сэнатар Лукашэнка

Радыё Свабода 

Пачаліся выбары ў Савет Рэспублікі, які ўзначальвае Натальля Качанава. Яе называюць правай рукой Лукашэнкі, а СМІ неаднаразова зьвярталі ўвагу, што менавіта яна паказвае ўсёй сыстэме, наколькі лаяльна трэба ставіцца да свайго начальніка.

Статыстыка ААН сьведчыць, што зь Беларусьсю працягваюць гандляваць ня толькі краіны ЭЗ, але і Ўкраіна

Радыё Свабода 

Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну і ўвядзеньня санкцый супраць Беларусі, якая падтрымала агрэсію Расеі, Белстат засакрэціў дэталізаваную па краінах статыстыку аб зьнешнім гандлі.

Рэкорд з пачатку году: 3200 фураў стаяць у чарзе на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз

Радыё Свабода 

На раніцу 14 сакавіка выезду ў Эўразьвяз у чарзе на мяжы чакае больш за 3200 грузавікоў, гэта рэкорд з пачатку году, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *