Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Май
2024

Новости за 18.05.2024

Польшча выдаткуе каля $2,5 млрд на ахову мяжы зь Беларусьсю

Радыё Свабода 

Польшча ўкладзе 10 мільярдаў злотых (2,55 мільярда даляраў) у праграму па ахове ўсходняй мяжы ад узрастаючай пагрозы з боку Расеі і Беларусі, заявіў у суботу прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.

80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касына, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы

Радыё Свабода 

Бітву пад Монтэ-Касына называюць самай крывавай паміж заходнімі хаўрусьнікамі зь нямецкім Вэрмахтам. Монтэ-Касына — гэта мястэчка паміж Рымам і Нэапалем, за 120 км ад італьянскай сталіцы, побач зь якім на скалістай гары знаходзіцца адзін з найстарэйшых у Эўропе кляштараў.

У Менску выступіў расейскі гісторык, які «разьвянчаў міт» пра Аршанскую бітву. Але ёсьць нюанс

Радыё Свабода 

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін пахваліўся ў сваім тэлеграм-канале сустрэчай з расейскім гісторыкам Аляксеем Лобіным. Ён выступаў у Менску на фэстывалі «Лічбавая гісторыя».

Міністар юстыцыі: У паўсядзённым жыцьці беларусы павінны кіравацца пасыламі Лукашэнкі

Радыё Свабода 

Яўген Каваленка правёў сустрэчу рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Меншчыны.

Лукашэнкаўская рада па маралі зоймецца праблемай акультызму і лаянкі сярод моладзі

Радыё Свабода 

Адбылося чарговае паседжаньне Грамадзкай рады па маралі. Яна стварылі летам 2009 году па прапанове Беларускай праваслаўнай царквы і праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У ЗША вынесьлі прысуд мужчыну, які хацеў выкрасьці экс-сьпікерку Палаты прадстаўнікоў і напаў на яе мужа

Радыё Свабода 

У ЗША фэдэральны суд у Сан-Францыска прысудзіў 30 гадоў турмы 44-гадоваму Дэвіду ДэПэйпу, які ў 2022 годзе ўчыніў напад на мужа былой сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі. Аб гэтым паведаміла тэлекампанія CBS.



«Куды коціцца сьвет». Ці памруць нацыянальныя дзяржавы і што іх можа замяніць

Радыё Свабода 

Сучасныя народы ў сьвеце, у тым ліку беларусы, — гэта шмат у чым прадукт нацыянальных дзяржаваў. Там яны разьвіваліся і стваралі для сябе найлепшыя ўмовы, хто як умеў і мог. Але ўсё часьцей гэтую форму дзяржавы называюць архаічнай.

Латушка: Лічым важным, каб Ціханоўская палітычна падтрымала працэс выбараў у Каардынацыйную раду

Радыё Свабода 

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня лічыць важным падтрымку выбарчага працэсу ў КР з боку кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту.

Канец нацыянальных дзяржаваў? А што іх можа замяніць?

Радыё Свабода 

Мультыкультуралізм, перасяленьне народаў, гарады-дзяржавы і адмова ад нацыянальнасьцяў. Так футурысты часта малююць нашу будучыню. Ці час рыхтавацца да сьмерці нацыянальных дзяржаў, да чаго гэта прывядзе і якія ёсьць альтэрнатывы? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з доктарам права Кірылам Касьцянам, экспэртам у сфэры міжэтнічных стасункаў і канстытуцыяналізму.

Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня

Радыё Свабода 

Нарэшце стала вядома, як тэхнічна будуць адбывацца выбары ў Каардынацыйную раду – прагаласаваць змогуць толькі тыя, у каго на руках ёсьць беларускі пашпарт.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *