Пра надвор’е
p Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага ўначы да слабаўзбуранага на працягу астатняга часу сутак. Некалькі народных прыкмет: калі ўдзень цёпла, а ўначы халаднавата - будзе ўстойлівае добрае надвор'е. У полі гук чуецца выразна - будзе дождж. Самая халодная ноч была ў Лынтупах у 2017 годзе - амаль 8 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2005 - на станцыі Палеская тэрмометры паказалі амаль 23 градусы цяпла. /p p /p