Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Январь
2023

Новости за 04.01.2023

Кампанію Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, аштрафавалі на 390 мільёнаў эўра

Радыё Свабода 

Камісія па абароне дадзеных Ірляндыі (DPC) 4 студзеня наклала на кампанію Meta, якая, сярод іншага, валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, штрафы ў памеры 390 мільёнаў эўра за парушэньне прыватнасьці дадзеных.

У Беларусі вырасьлі штрафы. За лаянку і курэньне ў забароненых месцах — да 1110 рублёў, за самавольную перапляніроўку — да 1850 рублёў

Радыё Свабода 

З 1 студзеня ў Беларусі да 37 рублёў павысілі базавую велічыню. Зь яе ростам павялічыліся і некаторыя штрафы, дапамогі і стыпэндыі. Пра гэта піша zerkalo. io Штраф за безьбілетны праезд у гарадзкім транспарце з 1 студзеня складзе ад 18,5 да 37 рублёў (раней — ад 16 да 32 рублёў), у прыгарадным транспарце — 25,9 рубля (раней — 22,4 рубля), у міжгароднім — 37 рублёў (раней — 32 рублі). Штраф за шум і вібрацыю з 23 да 7 гадзін можа скласьці да 1110 рублёў (раней — да 960 рублёў). За самавольную... Читать дальше...

Францыя перадасьць Украіне цяжкія бронемашыны AMX-10

Радыё Свабода 

Францыя перадасьць Украіне бронемашыны AMX-10 RC, якія могуць быць клясыфікаваныя як цяжкі бронетранспарцёр або лёгкі колавы танк. Пра гэта паведамляюць агенцтва Reuters і ўкраінскія СМІ са спасылкай на не названага па імені францускага службоўца.



Тэлеканал «Дождь» сабраў 120 тысяч эўра на закупку генэратараў для Ўкраіны

Радыё Свабода 

Падчас навагодняга эфіру 31 сьнежня тэлеканал «Дождь» сабраў 120 тысяч эўра на закупку генэратараў для Ўкраіны і накіраваў іх галяндзкаму дабрачыннаму фонду Breath. Акрамя сродкаў, якія гледачы каналу пералічылі наўпрост фонду, усе атрыманыя 31 сьнежня донаты тэлеканал накіраваў у Breath. Дабрачынны фонд Breath зьбірае ахвяраваньні і гуманітарную дапамогу для падтрымкі мірных жыхароў Украіны. У прыватнасьці, фонд закупляе электрагенэратары, якія патрэбныя Ўкраіне з прычыны расейскіх абстрэлаў энэргетычнай інфраструктуры. Читать дальше...

Канцэрт у дзень нараджэння Мулявіна

Радыё рация 

Упершыню ў выкананні Яна Женчака глядач пачуе песні «Лявонаў» — «Песняроў», якія да гэтага ніколі не гучалі ў «мулявінскіх» канцэртах аркестра Жыновіча. Сярод прэм’ер — знакамітыя песні «Ты мне вясною прыснілася» і «Авэ, Марыя», з якімі «Песняры» дэбютавалі на эстрадзе.

Читать дальше...

Што стаіць за арыштамі мэдыкаў і прадстаўнікоў замежных фармакампаній і як гэта адаб’ецца на пацыентах? Расьсьледаваньне Свабоды

Радыё Свабода 

Генпракуратура заявіла, што выявіла схему схаванага подкупу мэдыкаў замежнымі фармацэўтычнымі кампаніямі з мэтай прасоўваньня іх на мэдычным рынку. Сілавікі заявілі пра шэраг затрыманьняў.

Эканоміка страчвае працаўнікоў, актыўней за ўсё — айцішнікаў

Радыё Свабода 

Беларуская эканоміка стала больш актыўна страчваць работнікаў. За 11 месяцаў мінулага году — ад студзеня да лістапада — кампаніі звольнілі на 66,5 тысячы чалавек больш, чым нанялі. Актыўней за ўсё меншае колькасьць айцішнікаў — адных з найбольш высокааплатных спэцыялістаў, піша «Зеркало».

Мінадукацыі: характарыстыка пры паступленьні ў ВНУ патрэбная для «ўцягваньня студэнтаў у грамадзкае жыцьцё»

Радыё Свабода 

Характарыстыка пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходная для актыўнага ўцягваньня студэнтаў «у грамадзкае жыцьцё, у розныя напрамкі спартыўнай і культурнай дзейнасьці».





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *