Сумны „Святы вечар”. Выйшла чуллівая песня беларускіх артыстаў на Каляды
Lastoůski (Польшча), Yasinski (Чэхія) і Baisan (беларус з Украіны) запісалі эксперыментальны трэк, дзе калядная дуда спалучылася с атмасферным баянам і лірыкай.
Artykuł Сумны „Святы вечар”. Выйшла чуллівая песня беларускіх артыстаў на Каляды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Нечаканая калабарацыя адбылася паміж беларускімі артыстамі розных жанраў і з розных краінаў. Lastoůski (Польшча), Yasinski (Чэхія) і Baisan (беларус з Украіны) запісалі эксперыментальны трэк, дзе калядная дуда спалучылася с атмасферным баянам і лірыкай, адпаведнай каляднаму настрою-2023.
Слухаць трэк можна на YouTube / Soundcloud / Instagram
Для артыстаў гэтая песня ёсць «рэкордным рэлізам па часе і эфектыўнасці». Расказвае Lastoůski, – «Я пісаў песню як флэшбэк свайго жыцця на Браславах: закінутыя хутары, вазёры, ваўкі, дзікі. Гэтую халаднечу зачаравання я і намагаўся перадаць у мелодыі. Да аранжыроўкі далучыўся Аляксандр Ясінскі, з якім у гэты час працаваў на студыі Baisan, які, як ён сам кажа, “шоў міма і зачапіўся за мікрафон”, паклаўшы на мелодыю верш, які быў напісаны 25-га снежня. Каляднае кола датаў замкнулася і мы выпускаем гэты трэк 6га студзеня».
Атмасферу каляднай халаднечы завершыла цудоўнай ілюстрацыяй мастачка Anfisa Lanno.
Cачыць за творчасцю выканаўцаў:
Lastoůski – праект беларуса з Кракава, вядомы выкананнем вершаў класікаў і калабарацыямі з шырокім колам музыкаў, творчы крэатыўны хаб.
Yasinski – баяніст Аляксандр Ясінскі вядомы ў Беларусі і Чэхіі сольны выканаўца, кампазітар, удзельнік гуртоў Shum Davar, Iva Marešová, Razam.
Baisan (Алесь Плотка) – літаратар, франтмэн гурта Sož.
Artykuł Сумны „Святы вечар”. Выйшла чуллівая песня беларускіх артыстаў на Каляды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.