Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Новыя дэталі падрыву самалёта ў Мачулішчах

0
Новыя дэталі падрыву самалёта ў Мачулішчах

Тэлеграм-канал былых сілавікоў ByPol паведаміў падрабязнасці знішчэння расейскага самалёта А-50.

Artykuł Новыя дэталі падрыву самалёта ў Мачулішчах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

371-ы дзень вайны. Тэлеграм-канал былых сілавікоў ByPol паведаміў падрабязнасці знішчэння расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

Фота: Мінабароны Расеі

ByPol сцвярджае, што што ўдзельнікамі плану «Перамога» пры здзяйсненні акцыі скарыстана два робаты вытворчасці кампаніі DJI, якія былі саматужна пераабсталяваныя ў дроны-камкадзэ. Кожны робат нёс зарад 200 грам выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце. Скарыстаныя металічныя шары ў прыкладнай колькасці 200 штук на кожны. Паводле аналізу пашкоджанняў, антэну лакатара давядзецца цалкам замяніць. Рамонт верагодных пашкоджанняў, лічыць ByPol, запатрабуе не адной брыгады, а калектыву вузкіх адмыслоўцаў. 

Нагадаем, 26 лютага ByPol і лідары апазіцыі ў выгнанні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 быў пашкоджаны ў выніку атакі беспілотнікаў на авіябазу ў Мачулішчах пад Менскам. Нягледзячы на тое, што пашкоджанні афіцыйна не пацверджаныя, брытанская выведка адзначае, што страта А-50 будзе значнай для РФ, бо самалёт мае вырашальнае значэнне для расейскіх паветраных аперацый.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Новыя дэталі падрыву самалёта ў Мачулішчах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *