Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Ірына Шымановіч разграміла ў Казахстане першую сеяную спаборніцтваў Маюку Учыяму

0

Лік сустрэчы 6:1, 6:1.

Artykuł Ірына Шымановіч разграміла ў Казахстане першую сеяную спаборніцтваў Маюку Учыяму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.


У першым раўндзе турніру ў Астане з прызавым фондам 40 тысяч даляраў 228-я ракетка планеты беларуска Ірына Шымановіч упэўнена перайграла 131-ю у сусветным рэйтынгу японку Маюку Учыяму, якая мела першы нумар пасеву на гэтых спаборніцтвах. Лік сустрэчы 6:1, 6:1.

Бялоў стаў гульцом „Нёмана”

Чацвёртым навічком „Нёмана” ў гэтым сезоне стаў брамнік Максім Бялоў, які раней выступаў за салігорскі „Шахцёр”. 23-гадовы галкіпер падпісаў кантракт на тры гады. Ураджэнец Ліды футболам пачаў займацца ў мясцовай ДЮСШ па футболе. Да пераходу ў магілёўскі „Дняпро” гуляў у юнацкім першынстве за сваю ДЮСШ і за гарадзенскі „Белкард”. Прафесійную кар’еру Максім пачаў у „Дняпры” ў 2016 годзе, згуляўшы за магіляўчан у двух матчах у першай лізе.  У мінулым сезоне за дубль „Шахцёра” адыграў 15 матчаў з  іх 7 матчаў — „на нуль” і прапусціў 17 мячоў.

Літвякоў падпісаў кантракт з берасцейскім „Дынама”

Па звестках pressball.by, 26-гадовы малдаўскі абаронца Арцём Літвякоў падпісаў кантракт з берасцейскім „Дынама”. Да нядаўняга часу гулец знаходзіўся ў клубе на праглядзе. Раней Літвякоў выступаў за малдаўскія „Дынама-Аўта”, „Сперанцу”, „Цігіну”, „Сфынтул Георге”, а таксама за ўзбекскі „Андыжан”. Выхаванец акадэміі „Шэрыфа”.

Юрэвіч правёў нараду ў АБФФ, урок футбола з’явіцца ў школах Беларусі

1 сакавіка ў Доме футбола прайшла нарада АБФФ з удзелам дзяржаўнага трэнера Анатоля Юрэвіча і дырэктараў клубаў вышэйшай і першай ліг па пытаннях развіцця дзіцячага і юнацкага футбола.

– Галоўнае пытанне – развіццё дзіцячага і юнацкага футбола, а таксама стварэнне рэгіянальных цэнтраў падрыхтоўкі футбалістаў.

На працоўнай нарадзе Юрэвіч нагадаў, што было прынята рашэнне стварэння 14 такіх цэнтраў. На першым этапе гэта будуць групы падрыхтоўкі для футбалістаў ад 12 да 15 год. А патэнцыйных выхаванцаў будуць старанна адбіраць ва ўсіх гарадах, вёсках і сёлах краіны. За працай рэгіянальных цэнтраў будуць сачыць абласныя федэрацыі футбола, праца якіх таксама павінна будзе зведаць пэўныя змены. Было прынята сумеснае рашэнне ўкараняць футбол у школы. Напрыклад, пілотны праект зараз працуе ў Чашніках. У адной са школ усе ўрокі фізкультуры для хлопчыкаў і дзяўчынак былі заменены на ўрокі футбола, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы АБФФ.

Памёр Жуст Фантэн. Уладальніку рэкорду па галах на адным чэмпіянаце свету было 89 гадоў

Былы нападнік зборнай Францыі Жуст Фантэн памёр ва ўзросце 89 гадоў. Фантэн выступаў за нацыянальную каманду сваёй краіны з 1953 па 1960 год. Ён з’яўляецца рэкардсменам па колькасці галоў, забітых на адным чэмпіянаце свету – 13 мячоў у 1958 годзе. На тым турніры зборная Францыі заваявала бронзавыя медалі. Усяго за нацыянальную каманду Фантэн правёў 21 матч і забіў 30 галоў. У якасці дзейнага футбаліста Фантэн чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Францыі, двойчы перамагаў у Кубку Францыі, станавіўся фіналістам Кубка чэмпіёнаў. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры Фантэн трэніраваў зборную Францыі, „Пары Сен-Жэрмэн”, „Тулузу” і зборную Марока.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Ірына Шымановіч разграміла ў Казахстане першую сеяную спаборніцтваў Маюку Учыяму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.











СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *