У Беластоку презентавалі кнігу Максіма Знака «Зэкамерон»
Кніга ўяўляе сабою зборнік са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА.
Artykuł У Беластоку презентавалі кнігу Максіма Знака «Зэкамерон» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку ў рэдакцыі нашага Радыё Рацыя адбылася презентацыя дакументальнага рамана Максіма Знака «Зэкамерон», які ён напісаў з-за кратаў, дзе знаходзіцца і па сённяшні дзень.
Кніга ўяўляе сабою зборнік са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Гаворыць рэдактарка выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» – Алена Лапцёнак:
– Кніжачка невялічкая – можна прачытаць за вечар. Таму трэба чытаць і разумець стан чалавека, гэта вельмі добра перадае, гэта захапляльна. Тут проста канкрэтны асабісты вопыт. І чалавек праз вопыт паказвае не толькі ўмовы, у якіх ён жыве, а як супрацьстаяць, як можна гэта вытрымаць на што абаперціся, што яму дае сілы. І гэты вопыт таксама важны для ўсіх іншых.
Слухайце цалкам у далучаным файле:
Разам з кнігай Максіма Знака было прэзентаванае таксама яшчэ адно выданне праваабарончага цэнтра «Вясна». Гэта кніга Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў», над перакладам якой з ангельскай мовы працаваў Алег Жлутка. У ёй распавядаецца пра інтэлегенцыю, іншадумаства і самвыдат у савецкай Беларусі ў 1968 – 1988 гадах.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку презентавалі кнігу Максіма Знака «Зэкамерон» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.