Беларускі пацярпелі другую паразу на гандбольным турніры ў Маскве
У сваім другім матчы беларускі прайгралі першай зборнай Расіі 28:31.
Artykuł Беларускі пацярпелі другую паразу на гандбольным турніры ў Маскве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ў розыгрышы Кубка дружбы – 2023, які праходзіць у Маскве. У сваім другім матчы беларускі прайгралі першай зборнай Расіі 28:31. Сёння беларускія гандбалісткі сустрэнуцца з кітайскім клубам „Фенікс”.Гэты турнір праводзіцца ў расійскай сталіцы другі раз, у мінулым годзе зборная Беларусі заняла другое месца, прайграўшы ў вырашальным паядынку камандзе Расіі з лікам 27:37.
Хакеісты „Дынама-Шынніка” прайгралі першы матч у раўндзе плэй-ін МХЛ
Хакеісты бабруйскага „Дынама-Шынніка” з паразы стартавалі ў раундзе плэй-ін Маладзёжнай хакейнай лігі. За права трапіць у плэй-оф Кубка Харламава падначаленыя Андрэя Міхалёва б’юцца з санкт-пецярбургскім „Дынама-СПб”. Першы матч у серыі да дзвюх перамог каманды правялі на „Бабруйск-Арэне”. „Дынама-Шыннік” прайграў з лікам 3:5. Пры гэтым на „Бабруйск-Арэне кіпелі страсці. Адразу дзве жорсткія бойкі адбыліся ў гэтым матчы.
Сумарна абедзве каманды зарабілі 194 хвіліны штрафу, паведамляе прэс-служба ФХБ. Наступны паядынак каманд адбудзецца 5 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу. У выпадку паразы сезон для гульцоў „Дынама-Шынніка” будзе завершаны.
„Брэст” абыграў „Хімік” у першым матчы раунда плэй-ін беларускай экстралігі
У чацвер адбыўся чарговы матч раунда плэй-ін беларускай хакейнай экстралігі, у якім разыгрываюцца астатнія пуцёўкі ў чвэрцьфінал.
Першую сустрэчу ў рамках серыі да дзвюх перамог правялі наваполацкі „Хімік”, які заняў 8-е месца ў „рэгулярным” сезоне, і ХК „Брэст”, 9-я каманда чэмпіянату. „Брэст” святкаваў хатнюю перамогу з лікам 3:0, галамі ў складзе гаспадароў адзначыліся Максім Мельнікаў, Юрый Верамеенка і Яўген Кунцэвіч. У суботу каманды сустрэнуцца зноў, на гэты раз у Наваполацку, трэцяя гульня пры неабходнасці адбудзецца 6 сакавіка ў Берасці.
Беларусы саступілі літоўцам у кваліфікацыі ЧС па міні-футболе
Зборная Беларусі па міні-футболе прайграла ў другім паядынку адборавага турніру чэмпіянату свету 2024 года. У Ерэване беларуская дружына сатупіла камандзе Літвы з лікам 1:2. У сярэдзіне першай паловы сустрэчы на пляцоўцы тэхнічнага цэнтра Армянскай федэрацыі футбола Антон Мацвеенка вывеў беларусаў наперад, аднак неўзабаве літоўцы двойчы запар забілі ў брамку Аляксея Лукшы. У другім тайме вынік не змяніўся.
У суботу падначаленыя Аляксандра Чэрніка зноў сустрэнуцца з літоўцамі, а 7 сакавіка завершаць адборавы турнір сустрэчай з лідэрам 4-й кваліфікацыйнай групы дзейным чэмпіёнам свету і Еўропы зборнай Партугаліі.
Расадкін падпісаў кантракт са „Смаргонню”
Беларускі форвард Глеб Расадкін падпісаў кантракт са „Смаргонню”.
Пра гэта паведамляе прэс – служба клуба.
Футбаліст нарадзіўся ў Менску. Гуляць пачынаў у тамтэйшым „Дынама”. Пасля выступаў за „Зорку” з украінскага Крапіўніцкага, гарадзенскі „Нёман” і „Віцебск”. 2022 год завяршаў гульцом „Арсенала”, у 17 гульнях за які забіў 3 мячы.
„Барселона” мінімальна абыграла „Рэал” у першым матчы 1/2 фіналу Кубка Іспаніі.
У першым паўфінальным матчы Кубка Іспаніі „Рэал” прайграў „Барселоне” 0:1. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы быў забіты на 26-й хвіліне пасля контратакі „Барселоны”. Франк Кесье выйшаў сам-насам з галкіперам, які адбіў яго ўдар, мяч ад абаронцы Эдэра Мілітаа ўсё ж заляцеў у браму. Гульня ў адказ паміж камандамі пройдзе 5 красавіка на «Камп Ноу».
Беларускае Радыё Рацыя!
Artykuł Беларускі пацярпелі другую паразу на гандбольным турніры ў Маскве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.